Зімовыя канікулы

Скончылася другая чвэрць і пачаліся канікулы. Хутка Новы год, а снега да гэтага часу няма. Але я не разладзілася, бо ведала, что зусім скора выпадзе снег і я паеду ў зімовы лагер. Я чакала гэтага дня з вялікім захапленнем. Гэты лагер – мой самы любімы. Але гэта няпросты лагер, а лагер “Альтэрнатыва”, які мае праграмму “Воін лесу”.

Вось і падышоў гэты дзень. Я сабрала рэчы і паехала у лагер. Як раз выпаў снег. Мы жылі у паляўнічым доме. Раніцай была зарадка і сняданак. А потым мы ішлі у лес, там было так цудоўна! У лесе былі высокія, магутныя сосны і елі. Ўсё у ім было абсыпана снегам. Мы вельмі многа гулялі там. Але акрамя прагулак мы таксама рабілі тое, што было запланавана на праграмме: вучыліся распальваць вогнішчы рознымі спосабамі, рабіць насілкі, аказваць першую дапамогу, вучылі, што такое спелеалогія і глядзелі фільмы.

Час праляцеў хутка і падышоў канец канікул. Я прыехала ў Мінск, сустрэлась з матулей. І многа распавядала пра гэты цудоўны лагер. Бо ў ім не было часу паразмаўляць з матуляй, а калі ён і быў, то яго не хапала, каб ўсё расказаць. І вось так скончыліся мае цудоўныя канікулы і пачалася новая чвэрць.

Ангеліна Р.

Все мероприятия

7 ноября, 2020

Песочница-Ноябрь 2021

  Направление нашей песочницы — обучение навыкам для современной жизни. Количество детей на заезде – до 14 участников (девочки и мальчики). Возраст детей: 14-16 лет. Когда- 1-7 ноября 2021 Место […]
6 августа, 2020

ВОИН ЛЕСА-2020

Программа «Воин леса» направлена на целый спектр вопросов необходимых современному подростку в нашей жизни. Всем детям нравится специалист по выживанию Беар Гриллс. Многие смотрели его передачи, […]
10 марта, 2020

Поход – Лето 2020

Центр Детского Отдыха, Развития и Творчества «АЛЬТЕРНАТИВА» приглашает на программу Это приключенческий и образовательный туризм. Новая программа 2020г   Кто проводит программу: — Инструктор по выживанию, […]
7 февраля, 2020

Песочница-2020

Программа «Песочница: Instagram & Коммуникации» Дата Активность Задание день 1 Заезд, расселение. Знакомство (в игровой форме). Тренинг по представлению себя. Лекция о личных границах и комфорте. […]